Выстава Васіля Шаранговіча адкрылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы

553

ВЫСТАВА «Водклік песняў» мастака Васіля Шаранговіча, ураджэнца Мядзельшчыны, адкрылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Слова паэта займае важнае месца ў жыцці і творчасці Васіля Шаранговіча. У экспазіцыі прадстаўлены 17 гравюр да твораў Янкі Купалы «Курган», «Адвечная песня», «Бандароўна», «Адплата кахання», «Яна і я». Выстава будзе доўжыцца па 17 верасня.