У раённай дзіцячай бібліятэцы прайшлі экалагічныя мерапрыемствы

478

У раённай дзіцячай бібліятэцы прайшоў калейдаскоп экалагічных навін “Змяненні ў прыродзе адбываюцца з году ў год”. Мерапрыемства наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі з лагера пры Мядзельскім ВПК яслі-сад-СШ, а таксама вучні 5 класа Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі.

У гэты ж дзень адбыліся экалагічныя чытанні “У згодзе з прыродай — у згодзе з сабой” для наведвальнікаў установы.