У пятніцу пачнуцца справаздачныя мерапрыемствы клубных устаноў

370

У пятніцу ў азёрным краі распачынаюцца справаздачныя мерапрыемствы клубных устаноў па выніках работы за мінулы год. “Яны прысвячаюцца, — заўважыла ў размове галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганна Падгол, — Году малой радзімы і 80-гадоваму юбілею нашага раёна”.

Першым будзе трымаць экзамен Цэнтр культуры і вольнага часу курортнага пасёлка, а ў нядзелю — Свірскі гарпасялковы Дом культуры і Старлыгскі Дом культуры і вольнага часу.