У НДЦ «Зубраня» адбыўся конкурс фальклорных калектываў

349

ДНЯМІ ў НДЦ «Зубраня» адбыўся конкурс фальклорных калектываў у рамках рэспубліканскага конкурсу «Юныя таленты Беларусі». Самыя вядомыя абрады, распаўсюджаныя раней на тэрыторыі Беларусі, а таксама традыцыйныя песенныя рытуалы, характэрныя для асобных рэгіёнаў, былі прадстаўлены на суд журы.

Творчыя калектывы дэманстравалі «Гуканне вясны», «Вячоркі», «Пахаванне стралы», «Каляды», «Жаніцьбу Коміна», «Піліпаўскія вечары».

Фота НДЦ «Зубраня»