У Нарацкай пасялковай бібліятэцы сустрэліся са сваякамі Аркадзя Куляшова

494

У НАРАЦКАЙ пасялковай бібліятэцы прайшла арт-гасцёўня “Па слядах часу”. Са школьнікамі сустрэліся ўнучка Аркадзя Куляшова Вольга Валер’еўна Ісса і праўнучка Алеся Абедала Ісса. Бібліятэкары расказалі пра жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі, а ўнучка падзялілася ўспамінамі пра яго. Потым удзельнікі сустрэчы перайшлі ў персанальную карцінную галерэю Васіля Шаранговіча, дзе экспануюцца працы праўнучкі Аркадзя Куляшова.

Алеся закончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Член Еўразійскай творчай гільдыі (Лондан) і Асацыяцыі па абароне інтэлектуальнай уласнасці БелБрэнд. У 2017 годзе заняла першае месца на выставе-конкурсе ў пасольстве Эквадора. На многіх яе карцінах — нарачанскія краявіды.

У Нарацкай пасялковай бібліятэцы сустрэліся са сваякамі Аркадзя Куляшова

Фота vk.com/club103896570