У гаспадарках раёна вядуцца работы па ўборцы кукурузы на сілас

347

У гаспадарках шырокім фронтам вядуцца работы па ўборцы кукурузы на сілас. Найлепш яна ўрадзіла ў таварыстве “Сваткі”, дзе гектар дае ў сярэднім 352 ц зялёнай масы. У СГФ “Дзягілі” ўжо цалкам завяршылі ўборку “каралевы палёў” з плошчы 65 га, вось-вось фінішуе ў гэтай справе і Нацпарк “Нарачанскі”.