У БУДСЛАЎСКАЙ сельскай інтэграванай бібліятэцы дзейнічае выстава “Здравствуй, дед… Спасибо за победу, за меня, за нас, за тишину!”, прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі. На ёй змешчаны партрэты 35 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з Будслава і вёскі Палессе. Даведаўшыся, што арганізоўваецца такая выстава, многія з задавальненнем прысылалі фотаздымкі сваіх родных.

Напрыклад, з Санкт-Пецярбурга сын даслаў фота свайго бацькі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Васіля Палоніка, які ў свой час працаваў завучам Будслаўскай сярэдняй школы. Фота ветэрана Антона Папка прыслаў зяць, які жыве ў Валожыне.