Ці адбудзецца ў суботу ў Крывічах фестываль «Шансон збірае сяброў»?

597

Традыцыйны фестываль «Шансон збірае сяброў», які праходзіць звычайна ў апошнюю суботу лістапада ў Крывіцкім гарпасялковым Доме культуры, у сувязі з абмежаваннем правядзення масавых мерапрыемстваў па прычыне COVID-19 перанесены.

Дата фестывалю будзе паведамлена дадаткова.

Аб гэтым расказала дырэктар Мядзельскага раённага Цэнтра культуры Наталля Іванова.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц