Свята вёскі прайшло ў Малой Сырмежы

582

У суботу ў Малой Сырмежы прайшло свята вёскі. Мерапрыемства з канцэртам, дзіцячымі пляцоўкамі, віншаваннямі і падарункамі ініцыяваў Нарацкі цэнтр культуры і вольнага часу.

Сёння ў населеным пункце — 74 двары і 5 вуліц. Тут пражывае 134 чалавекі. Самыя старэйшыя — Алена Францаўна Маліноўская і Сцепаніда Сініфонаўна Артаева, якім сёлета спаўняецца 90. А самаму юнаму жыхару — Уладзіславу Чаркашыну — 5.

Адзначылі Тэрэсу Жалубоўскую, якая выгадавала пецярых дзяцей, мужа і жонку Брэннер, якія 40 год жывуць разам, Ніну Субач, у якой самая вялікая гаспадарка ў вёсцы (два дзясяткі гусей, каля сотні авечак, 20 быкоў, 8 кароў, куры) і многіх іншых.

Гісторыяй вёскі ў свой час зацікавіўся былы дырэктар мясцовай школы Іван Драўніцкі. Ён па драбніцах збіраў сямейныя гісторыі, пэўныя гістарычныя факты. Але, як сказалі вядучыя свята, гістарычны летапіс вёскі яшчэ трэба будзе напісаць. Сёння ж вядома, што вёска ўпершыню ўзгадваецца ў 1847 годзе як прыналежная да маёнтка Кабыльнікі Свянцянскага павету Віленскай губерніі. Належыла Свентаржыцкім (8 двароў, 72 жыхары).

Свята вёскі прайшло ў Малой Сырмежы

Свята вёскі прайшло ў Малой Сырмежы

Свята вёскі прайшло ў Малой Сырмежы

Свята вёскі прайшло ў Малой Сырмежы

Свята вёскі прайшло ў Малой Сырмежы

Свята вёскі прайшло ў Малой Сырмежы

Свята вёскі прайшло ў Малой Сырмежы

Свята вёскі прайшло ў Малой Сырмежы