Раяль у падарунак атрымала Мядзельская дзіцячая школа мастацтваў

687

НЯДАЎНА Мядзельская дзіцячая школа мастацтваў атрымала новы раяль.

— Цудоўным падарункам да навагодняга свята, — кажа дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Алена Касарэўская, — з’яўляецца для ўстановы новенькі раяль, зроблены сусветна вядомым вытворцам музычных інструментаў — фірмай “YAMAHA”. Атрымалі раяль па дзяржаўнай праграме “Культура”. Лічу, што дзіцячая музычная школа ўвогуле добра аснашчана інструментамі. У нас у наяўнасці замежнай вытворчасці акардэоны, трубы, флейты, саксафон… Цяпер вось маем два раялі, старэйшы з якіх устанавілі ў класе для заняткаў.

Больш падрабязна чытайце ў сённяшнім нумары «Нарачанскай зары»