У МІНУЛЫ чацвер работнікі раённай дзіцячай бібліятэкі сумесна з педагогамі Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі правялі для сямікласнікаў з “Б” класа прававую гадзіну “Кнігі чытаем — закон вывучаем”. Школьнікі пазнаёміліся з Канстытуцыяй Беларусі, іншымі заканадаўчымі актамі.
На канкрэтных сітуацыях разбіралі свае правы і абавязкі, вывучалі ступень адказнасці за тыя ці іншыя правапарушэнні. Напрыканцы мерапрыемства, якое прайшло ў рамках міжведамаснай акцыі “Сябруем з Законам”, была арганізавана віктарына.
Фота vk.com/club103896570