Повязь часоў і пакаленняў (з Дня беларускага пісьменства)

439

БАДАЙ, на ўсёй Беларусі не знайсці больш-менш значнага населенага пункта, дзе б людзі не апавядалі мясцовыя легенды былых пакаленняў. Не з’яўляюцца выключэннем у гэтым плане і Бялынічы на Магілёўшчыне, якія сталі ў мінулыя выхадныя сталіцай чарговага Дня беларускага пісьменства, ужо XXVII-га па ліку.

З усіх пачутых на святочных вуліцах паданняў найбольшую сімпатыю выклікае гісторыя пра тое, адкуль пайшла назва невялічкага старадаўняга гарадка. Мясцовы люд сцвярджае, што калі хан Батый у 1240 годзе захапіў Кіеў, некалькі манахаў, уцякаючы ад супастатаў, прыхапілі старадаўні абраз і накіраваліся ўверх па Дняпры.

Потым па яго прытоку Друці прыплылі да гары, парослай лесам. Там і заснавалі манастыр разам з царквой. Ад іконы ў першую ж ноч сыходзіла святло. Навокал станавілася светла, быццам днём. Праз нейкі час ад абраза пачалі ўчыняцца розныя цуды. Пачуўшы пра гэта, у манастыр сталі наведвацца паломнікі, нейкія з іх пачалі сяліцца паблізу храмавага комплексу. Вось гэта паселішча і стала называцца Белы ночы ці Бялынічы.

Павел Жукаў.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 9.09

Повязь часоў і пакаленняў (з Дня беларускага пісьменства)
smart