Прадстаўнікі Будслаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў з дыпломамі вярнуліся з Міжнароднага фестывалю мастацтваў “BYFEST”

511

Навучэнцы Будслаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў прынялі ўдзел у IV Міжнародным фестывалі мастацтваў “BYFEST” у Мінску. Дыпломы фіналістаў у розных намінацыях атрымалі вучаніцы Анастасія Хіхіч, Дар’я Шаеўская, Арсеній Яцына, дуэты настаўнікаў “Шанц” і “Рапсодыя”.

Асаблівую радасць і гонар за школу, яе калектыў прынесла цудоўнае вы­ступленне педагогаў у намінацыі “Вакал. Сола”: Вольга Трубчык і Сняжана Бабровіч заахвочаны дыпломамі II ступені.