Навучэнцы Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў сталі лаўрэатамі IX Міжнароднага конкурсу «Твой шанец»

441

Паспяхова выступілі навучэнцы Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў на IX Міжнародным конкурсе юных і маладых выканаўцаў «Твой шанец», які прайшоў 20 лістапада ў сталіцы.

Удзельнічаў у ім харэаграфiчны калектыў «Мядзельскiя зорачкi», які складаўся з вучняў першага-чацвертага классаў харэаграфічнага аддзялення школы і яшчэ адной дзяўчынкі з падрыхтоўчай танцавальнай группы. На конкурс вазiлі тры танцы. Два з іх сталі лаўрэатамі І ступені — «Дзіцячае Party» і «Матылькі», танец — «Это Беларусь, страна моя» стаў лаурэатам ІІ ступенi. Кіраўнікі калектыва — Святлана Сакалова і Вікторыя Клімовіч.

Вызначыліся дзеці і ў вакальным жанры. Вакальны ансамбль «Канфеці», а таксама Дар’я Бабровіч сталі лаўрэтамі І ступені. Ганна Валюк — лаўрэатам ІІ ступені, а Марыя Бабровіч — лаўрэатам ІІІ ступені (кіраўнік усіх — Кацярына Цурганава).

Навучэнцы Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў сталі лаўрэатамі IX Міжнароднага конкурсу «Твой шанец» Навучэнцы Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў сталі лаўрэатамі IX Міжнароднага конкурсу «Твой шанец» Навучэнцы Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў сталі лаўрэатамі IX Міжнароднага конкурсу «Твой шанец» Навучэнцы Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў сталі лаўрэатамі IX Міжнароднага конкурсу «Твой шанец»

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"