У ЦЭНТРЫ творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна ў к. п. Нарач пачала працаваць абласная выстава “Энергія пэндзля”, на якой прадстаўлены творчыя працы работнікаў сістэмы адукацыі з усіх рэгіёнаў сталічнай вобласці. Арганізавана яна ў рамках абласнога праекта “Міншчына. Прафсаюз. Адукацыя. 100 год разам”.

На выставе можна ўбачыць і работы двух творцаў з нашага сінявокага азёрнага краю — педагога дадатковай адукацыі НДЦ “Зубраня” Галіны Саковіч і вадзіцеля Старлыгскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Івана Аніські Пятра Норкі.

Выстава будзе працаваць да сярэдзіны сакавіка бягучага года. Яе змогуць наведаць усе ахвотныя.

У рамках работы выставы яе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца таксама з электронным фотаальбомам, дзе змешчаны здымкі прац самадзейных мастакоў сістэмы адукацыі Міншчыны, вынесеныя на суд гледачоў, і матэрыялы пра іх аўтараў. А гэта роўна 100 фотаздымкаў.

Паспяшайцеся, выстава вас чакае! Паверце, вы не патраціце часу дарэмна, бо пачэрпнеце для сябе шмат новага і цікавага.

І. ГЛІНСКАЯ,
старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

 

На выставе ў к. п. Нарач прадстаўлены творчыя працы работнікаў сістэмы адукацыі вобласці (фота)

На выставе ў к. п. Нарач прадстаўлены творчыя працы работнікаў сістэмы адукацыі вобласці (фота) На выставе ў к. п. Нарач прадстаўлены творчыя працы работнікаў сістэмы адукацыі вобласці (фота) На выставе ў к. п. Нарач прадстаўлены творчыя працы работнікаў сістэмы адукацыі вобласці (фота) На выставе ў к. п. Нарач прадстаўлены творчыя працы работнікаў сістэмы адукацыі вобласці (фота)

Фота Юліаны Сурганавай.