На Мядзельшчыне праходзяць Калядныя кірмашы (фота)

775

У АДПАВЕДНАСЦІ з распараджэннем старшыні райвыканкама з мэтай найбольш поўнага забеспячэння насельніцтва прадукцыяй мясаперапрацоўчай і малочнай галіны, харчовымі таварамі, кандытарскімі і кулінарнымі вырабамі, прамысловымі таварамі, ёлачнымі ўпрыгожваннямі, сувенірамі, падарункавымі наборамі святочнага асартыменту, вырабамі майстроў народнай творчасці ў суботу і нядзелю прайшлі калядныя кірмашы ў Мядзеле і курортным пасёлку Нарач.

У Мядзеле на рынку ішоў звычайны гандаль, як і кожную суботу. Людзі куплялі прадукты харчавання, прамысловыя тавары, і, зразумела, калядныя і навагоднія падарункі для сяброў і знаёмых, блізкіх і родных людзей.

А вось музыка, якая разлівалася па плошчы Шаранговіча, вывеска “Калядны кірмаш” над уваходам у раённы Цэнтр культуры вабілі людзей. Многіх цікавіла, што за кірмаш, што тут прадаюць. А паглядзець, падзівіцца і сапраўды было з чаго.

ПАДОБНЫ Калядны кірмаш разгарнуўся ў нядзелю ў будынку Нарацкага Цэнтра культуры і вольнага часу.

У Мядзеле такія кірмашы яшчэ пройдуць 21, 28 снежня і 4 студзеня, а ў курортным пасёлку Нарач — 22, 29 снежня і 5 сту­дзеня. Акрамя гэтага, прадстаўнікі Мядзельшчыны прымуць удзел у рэгіянальных кірамашах: у Мала­дзечне — 21 снежня, у Вілейцы — 28 снежня.

На Мядзельшчыне праходзяць Калядныя кірмашы (фота)

На Мядзельшчыне праходзяць Калядныя кірмашы (фота)

На Мядзельшчыне праходзяць Калядныя кірмашы (фота)На Мядзельшчыне праходзяць Калядныя кірмашы (фота) На Мядзельшчыне праходзяць Калядныя кірмашы (фота) На Мядзельшчыне праходзяць Калядныя кірмашы (фота) На Мядзельшчыне праходзяць Калядныя кірмашы (фота)

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за сераду.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ, фота аўтара.