Колькі рамеснікаў зарэгістравана на Мядзельшчыне

626

139 рамеснікаў зарэгістравана ў нашым раёне па стане на 20 мая. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення па працы з плацель­шчыкамі па Мядзельскім раёне Вераніка Паваляева. Усяго з пачатку 2020 года афіцыйна аформілі рамесніцтва 33 жыхары горада і раёна. Рамесная дзейнасць ажыццяўляецца па заяўленчым прынцыпе рэгістрацыі з вы­платай раз у год збору ў памеры адной базавай велічыні.