Дыялогавая пляцоўка па сучасных формах работы бібліятэк адбылася ў Мядзеле

577

Адбылася дыялогавая пляцоўка ў Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка. Яе тэма: “Апярэджваючы час: сучасныя інтэрактыўныя формы работы бібліятэк”.

Удзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі прынялі кіраўнікі структурных падраздзяленняў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, бібліятэчныя работнікі, прадстаўнікі  ўстаноў адукацыі і грамадскіх аб’яднанняў.

Дыялогавая пляцоўка па сучасных формах работы бібліятэк адбылася ў Мядзеле

Дыялогавая пляцоўка па сучасных формах работы бібліятэк адбылася ў Мядзеле

Сваімі думкамі, прапановамі падзяліліся дырэктар Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка Таццяна Нырцова, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Людміла Смятанка,  загадчыца раённай дзяцячай бібліятэкі Святлана Кайко, іншыя бібліятэчныя работнікі азёрнага краю. Сваё бачанне ролі бібліятэк у сучасным свеце выказаў таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вячаслаў Клімовіч.

У рамках дыялогу агучаны і абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў, унесены прапановы па развіцці сістэмы бібліятэчнага абслугоўвання раёна, выпрацаваны шляхі дзейнасці ўстаноў.

Засталося дадаць, што ў ролі мадэратара дыялогавай пляцоўкі выступіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганна Падгол, а экспертаў — старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка і намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева.