Дабрачынная акцыя Нацыянальнага тэатра оперы і балета

588

Лішняга білета не будзе? Такое пытанне не давядзецца задаваць удзельнікам дабрачыннай акцыі сацыяльнай накіраванасці, аб правядзенні якой абвясціў Нацыянальны тэатр оперы і балета Беларусі. У верасні людзі з абмежаванымі магчымасцямі, шматдзетныя сем’і, дзеці-сіроты, медыцынскія работнікі, педагогі і навучэнцы дзіцячых музычных школ змогуць трапіць бясплатна на пяць спектакляў. Гаворка ідзе аб пастаноўках «Багема» (10 верасня), «Тоска» (14 верасня), «Кажан» (17 верасня), «Кармэн» (21 верасня) і «Вяселле Фігаро» (23 верасня). Людзі, якія жадаюць стаць удзельнікамі гэтай акцыі, павінны патэлефанаваць па адным з гарадскіх нумароў (+375 17 239-28-64, 334-80-74, 334-06-66, 334-26-59, 334-11-33) і пакінуць заяўку: іх унясуць у спіс. У дзень паказу яны павінны будуць на ўваходзе пацвердзіць статус пасведчаннем або іншым дакументам. Месца ў зале пакажуць адміністратары.