Да 15 мая праводзіцца этап конкурсу «Песні зямлі беларускай»

272

Стартаваў адкрыты конкурс аўтарскай песні «Песні зямлі беларускай». Да 15 мая ўключна самыя таленавітыя аўтары песень з усёй Беларусі будуць дзяліцца сваёй творчасцю, каб іх песні пачулі ва ўсіх куточках краіны і за яе межамі. Адкрыты конкурс, арганізатарамі якога выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кампазітар, прадзюсар Яўген Алейнік і спявачка Юлія Быкава, праводзіцца з мэтай выяўлення, падтрымкі і папулярызацыі творчасці найбольш таленавітых, яркіх, перспектыўных аўтараў, якія пішуць на рускай і беларускай мовах.

У мерапрыемстве могуць прымаць удзел выканаўцы і творчыя калектывы, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, моладзь.

Конкурсны этап праводзіцца да 15 мая, вынікі будуць апублікаваны да 20 мая ў афіцыйнай групе конкурсу «Песні зямлі беларускай» у сацыяльнай сетцы vk.com. На сцяне гэтай жа групы ўдзельнікі прымацоўваюць аўдыязапіс і заяўку-анкету з указаннем прозвішча, імя ўдзельніка і педагога, назвы ўстановы, кантактных даных. Падрабязнасці — у афіцыйнай групе конкурсу.

Падрыхтавала Марына ПУЦЭЙКА.