Будслаўскі фэст прадставілі на прэзентацыі выставы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь

110

У Беларусі з 15 па 17 лістапада прайшоў міжнародны навукова-практычны семінар «Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў у кантэксце глабальных выклікаў».

У рамках мерапрыемства ў чацвер у мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылася ўрачыстая прэзентацыя выставы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Ад Мядзельскага раёна на выставе прадставілі аб’ект нематэрыяльнай праявы творчасці чалавека – «Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай» (Будслаўскі фэст), паведамілі з Мядзельскага музея народнай славы.

Будслаўскі фэст прадставілі на прэзентацыі выставы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь Будслаўскі фэст прадставілі на прэзентацыі выставы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь

Экскурсію для ўдзельнікаў Міжнароднага навукова-практычнага семінара правёў навуковы супрацоўнік музея народнай славы Аляксей Камолаў.

Наша даведка
У 2018 годзе міжурадавы Камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключыў беларускі элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Урачыстасць у гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай» у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.