21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

369

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята было заснавана ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА.


Галоўная мэта — захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных культур, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна на карыстанне роднай мовы. Кожны год Беларусь далучаецца да гэтага свята. Сярод шматлікіх мерапрыемстваў — агульнанацыянальная дыктоўка, дзе кожны ахвотны можа праверыць свае моўныя веды.

Беларуская мова — адна з самых мілагучных і адна з самых старажытных сярод славянскіх. Згодна з дадзенымі перапісу насельніцтва за 2019 год 61,2% жыхароў нашай краіны лічаць беларускую мову роднай.

Паводле zviazda.by.

На сайце можна праверыць веды па беларускай мове і літаратуры! Тэст зойме не больш за 3 хвіліны.

 

Фота zviazda.by