Антаніна Крыўко: «Лічу, што канстытуцыйная рэформа неабходна»

39

Антаніна КРЫЎКО, старшыня Слабадскога сельскага выканаўчага камітэта:

— Лічу, што канстытуцыйная рэформа неабходна. З часам любы заканадаўчы акт патрабуе ўнясення актуальных змяненняў, прадыктаваных рэаліямі жыцця. Тым больш — Асноўны Закон краіны — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Менавіта гэты важны абноўлены дакумент якраз і дасць новыя варыянты для палітычнага будаўніцтва, дазволіць забяспечыць нацыянальную самабытнасць і суверэнітэт дзяржавы, захаванне культурных і духоўных традыцый, а таксама стабільнасць і дабрабыт грамадзян.