Знайшлі 81-гадовага вяскоўца, які пайшоў у лес і заблудзіў на Свіршчыне

1486

Нагадаем, што 21 чэрвеня каля апоўдня 81-гадовы мужчына пайшоў па грыбы у лес ля вёскі Коркі і дадому не вярнуўся.

Раніцай 22 чэрвеня пачаліся пошукі грыбніка, да якіх падключыліся праваахоўнікі, сваякі і работнікі райаадзела па надзвычайных сітуацыях. Выехалі і падраздзяленні МНС, у тым ліку пошукава-выратавальная група Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС.

У пошукавай аперацыі ўдзельнічала каля 40 чалавек.

23 чэрвеня ў 11.20 мужчыну ў знясіленым стане ў полі каля вёскі Хоневічы знайшлі выратавальнікі. Вяскоўца на квадрацыкле даставілі ў штаб пошукава-выратавальных работ, адкуль перадалі медыкам для далейшай шпіталізацыі.

Будзе дапоўнена

Фота: МНС