ПА 16 лістапада бягучага года ўключна доўжыцца датэрміновае галасаванне. Даволі актыўна выкарыстоўваюць прадастаўленае заканадаўствам права многія жыхары азёрнага краю.

Сярод прагаласаўшых датэрмінова на Нарацкім сельскім участку для галасавання № 51, які размяшчаецца ў памяшканні СДК аграгарадка, мнагадзетная матуля Аксана Крывапуст. Працуе бухгалтарам на Нарацкім вытворчым участку ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”. З мужам выхоўвае двух сыноў і дачку. Аляксандр і Мікаела — школьнікі, вучацца ў Нарацкай СШ №2, а самы малодшы Ягор наведвае Цэнтр развіцця дзіцяці ў курортным пасёлку. Пасля работы жанчына забрала дзяцей са школы і дашкольнай дзіцячай установы і разам з імі прыйшла на ўчастак для галасавання, дзе і зрабіла свой выбар.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Фота Ігната Лубнеўскага.