Збіраем грыбы ў лістападзе

590

ЦЁПЛЫ і вільготны лістапад па-сапраўднаму радуе аматараў ціхага палявання. Жыхарка аграгарадка Старыя Габы Людміла Мычко заўсёды з вялікім задавальненнем у вольны час наведваецца ў лес. Вось і 17 лістапада, пасля таго, як аддала голас за кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, накіравалася ў лес. Літаральна праз паўтары гадзіны з поўным кошыкам вешанак вярнулася дадому.

— І для супу будзе, і падсмажыць хопіць, можа, нават крыху салянкі зраблю, — кажа.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
Фота аўтара.