У РАМКАХ рэспубліканскай акцыі “Лета на здароўе” з 8 па 27 чэрвеня на базе дзевяці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і адной установы спорту працавалі лагеры з дзённым знаходжаннем.

У іх адпачылі і набраліся здароўя 156 школьнікаў, у тым ліку 4 — дзеці-сіроты, 2 — інваліды, 5 — з малазабяспечаных сем’яў, 55 — са шматдзетных, а таксама 4 дзіцяці, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і 2 — з якімі вядзецца індывідуальная прафілактычная работа.

Падчас лагернай змены не выяўлена фактаў дзіцячага траўматызму, грубых парушэнняў санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту і норм бяспекі, надзвычайных сітуацый.

Н. МІНЧУК, вядучы спецыяліст Мінаблупраўлення Рэспубліканскага цэнтра
па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.