І загучаў у доме дзіцячы смех! (расказ пра сям’ю Шабаноў з Занарачы)

988

ПРЫЁМНЫМ бацькам Пётр Шабан быў 18 год. За гэты працяглы час іх з Таццянай дом стаў родным для сямі дзяцей, якія знайшлі тут любоў і ласку, былі атулены клопатам і ўвагай. Ці не таму, нават калі выраслі, брат і сёстры Таболічы часта прыязджаюць у Занарач да матулі і таты, якія ім замянілі родных бацькоў?

Як сталі прыёмнымі бацькамі

Жаданне ўзяць на выхаванне дзяўчынку Пётр выношваў у сваім сэрцы даволі доўгі час. Але асмеліўся сказаць пра гэта сваёй Таццяне праз 12 год сумеснага жыцця. Так сталася, што Бог не паслаў ім уласных ні сына, ні дачушку. А мужчыну вельмі хацелася, каб у хаце гучаў дзіцячы смех. Каб было пра каго клапаціцца, аберагаць, навучаць.

Сваімі думкамі Пётр Аляксандравіч па­дзяліўся не толькі з жонкай, але і з сястрой. Тая, дарэчы, працавала выхавальнікам у Вілейскай спецшколе-інтэрнаце для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Яна і прапанавала ўзяць да сябе на канікулы каго-небудзь з дзетак з іх установы. Асабіста ёй вельмі падабалася Каця Таболіч. Як прызнаецца прыёмны тата, Кацюша яму таксама прыглянулася: сэрцам адчуў, што яна быццам свая, родная. Прывезлі дзяўчынку адразу на канікулы, пасля — на выхадныя. А неўзабаве разам з Таццянай прынялі рашэнне ўвогуле ўзяць яе да сябе. Так і сталі апекунамі.

— Ад Каці даведаліся, што ў яе ёсць яшчэ сястра і брат, — кажа Таццяна Ве­ніямінаўна. — Толькі яны выхоўваліся ў розных месцах. Напачатку былі разам у дзіцячым доме ў Салігорску, а пасля іх разлучылі па розных установах. Віялета апы­нулася ў Гарадзеі, Міша — у Слуцку.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за 13.05

І загучаў у доме дзіцячы смех! (расказ пра сям'ю Шабаноў з Занарачы)І загучаў у доме дзіцячы смех! (расказ пра сям'ю Шабаноў з Занарачы)

Фота з архіва