Забаронена знаходжанне грамадзян у лясах і лесакарыстанне на тэрыторыі Мядзельскага раёна з 11 жніўня

851

У адпаведнасці з рашэннем Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта № 1013 ад 11.08.2020 «Аб увядзенні забароны на наведванне ляснога фонду ў 2020 годзе» забаронена знаходжанне грамадзян у лясах і лесакарыстанне на тэрыторыі Мядзельскага раёна ў перыяд высокай пажарнай небяспекі з 11 жніўня.

Дарэчы, за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне, якое не не прывяло да прычынення страт, прадугледжана папярэджанне альбо штраф у памеры да 25 базавых велічынь.