За парушэнні — адказнасць

297

За парушэнні — адказнасцьПРАВАВОЕ становішча замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў нашай краіне вызначаецца Законам Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь”. У нашай рэспубліцы існуюць тры рэжымы іх прабывання: часовае, часовае і пастаяннае пражыванне. Іншаземцы абавязаны пражываць па тым адрасе, па якім зарэгістраваны.

Ажыццяўляць працоўную, прадпрымальніцкую альбо іншую дзейнасць іншаземцам (акрамя атрымаўшых дазвол на пастаяннае пражыванне) можна толькі пры наяўнасці аформленага дазволу на права занятку працоўнай дзейнасцю.

У большасці сваёй замежныя грамадзяне, як і мы з вамі, законапаслухмяныя асобы, якія паважаюць законы. Рэспубліка Беларусь у цэлым зацікаўлена ў прытоку працоўных-мігрантаў для аздараўлення сваёй эканомікі, развіцця ўязнога турызму. Аднак некаторыя іншаземцы, прыбываючыя да нас, усё ж такі здзяйсняюць правапарушэнні і злачынствы.

За парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь замежнымі грамадзянамі прадугледжаны розныя віды адказнасці. Так, арт. 23.55 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць: за парушэнне правілаў прабывання ў нашай краіне, гэта значыць, за прабыванне па несапраўдных дакументах альбо зусім без дакументаў, невыкананне ўстаноўленага парадку рэгістрацыі ці перамяшчэння і выбару месца жыхарства, ухіленне ад выезду па заканчэнні вызначанага ім тэрміну прабывання, парушэнне правілаў транзітнага праезду праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь альбо парадку занятку працоўнай, прадпрымальніцкай ці іншай дзейнасцю — у выглядзе штрафу да 20 базавых велічынь з дэпартацыяй ці без дэпартацыі. У інтарэсах нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў грамадзян Рэспублікі Беларусь і іншых асоб замежны грамадзянін можа быць выселены з нашай краіны. Дэпартацыя і высылка прадугледжваюць забарону замежнаму грамадзяніну на ўезд у Рэспубліку Беларусь на тэрмін ад аднаго да дзесяці гадоў. У выпадку ўезду такога грамадзяніна ў Рэспубліку Беларусь да заканчэння тэрміну забароны, ён падвяргаецца крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з арт. 371-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і ў адносінах да грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прадастаўляюць жыллёвыя памяшканні для незаконнага прабывання іншаземцаў альбо выкарыстоўваюць іх для занятку працоўнай, прадпрымальніцкай ці іншай дзейнасцю. Такія грамадзяне могуць быць падвергнуты штрафу да 20 базавых велічынь, а пры паўторным парушэнні — да 30 базавых велічынь.

У нашым раёне за прайшоўшы перыяд бягучага года да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў прабывання прыцягнута: 11 замежных грамадзян, у адносінах да дваіх з іх прыменена працэдура дэпартацыі з Рэспублікі Беларусь з забаронай уезду тэрмінам да 2-х гадоў, а таксама 4 грамадзяніны Беларусі.

Для атрымання кансультацыі па пералічаных вышэй пытаннях можна звярнуцца ў аддзяленне па грамадзянству і міграцыі РАУС па тэлефонах: 55-2-37, 55-4-10.

С. АСАЕВІЧ.

Інспектар аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС.