З удзельніцамі клуба “Задушэўная размова” сустрэлася ўрач-эпідэміёлаг і расказала, як засцерагчыся ад каранавірусу

688

Чым небяспечны каранавірус СОVID-19 і як ад яго засцерагчыся, сяброўкам клуба “Задушэўная размова” расказала ўрач-эпідэміёлаг (загадчык эпідэміялагічнага аддзялення) раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Ерман.

Важна часцей мыць рукі з мылам і апрацоўваць іх антысептыкам з утрыманнем спірту, па магчымасці не дакранацца да вачэй, носа і рота. Трымайцеся на адлегласці ад людзей з сімптомамі рэспіраторнага захворвання (кашаль, насмарк, павышаная тэмпература). Часцей праветрывайце памяшканне і рабіце вільготную ўборку. Пры кашлі і чханні прыкрывайце нос і рот сурвэткай, лепш аднаразовай. Калі ж сурвэткі няма, кашляць і чхаць трэба ў локаць, а не ў далонь.

Людзям сталага веку па магчымасці пазбягаць натоўпаў, грамадскага транспарту і г. д. Прадукты лепш атрымліваць праз службу дастаўкі магазінаў або праз сваякоў. У выпадку хваробы, у тым ліку выкліканай вострай рэспіраторнай інфекцыяй, людзям сталага веку не варта ісці ў паліклініку. Лепш выклікаць ўрача дадому ці звярнуцца па хуткую медыцынскую дапамогу.

З удзельніцамі клуба “Задушэўная размова” сустрэлася ўрач-эпідэміёлаг і расказала, як засцерагчыся ад каранавірусу

Клуб “Задушэўная размова” працуе пры цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка. Ён аб’ядноўвае актыўных мядзяльчанак залатога ўзросту.