З пчальніка таварыства “Занарачанскі” атрымалі першыя кілаграмы мёду

510

З ПЧАЛЬНІКА таварыства “Занарачанскі”, які знаходзіцца ў вёсцы Памошша, у чэрвені атрыманы першыя 464 кілаграмы цудоўнага мёду. У тамтэйшых ваколіцах сеюць грэчку, рапс, фацэлію, белую і ружовую канюшыну.

На працягу многіх год пчаляром працуе майстар сваёй справы Леанід Кайрэліс, які захапляецца пчоламі з дзяцінства. Пасля аналізу ў адпаведнай лабараторыі элексір здароўя паступіў у продаж у фірменныя крамы таварыства.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц