З калектывам упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Мядзельскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Вілейскім раёне сустрэўся намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці Юрый Канавалаў.

Юрый Канавалаў сустрэўся з калектывам упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Мядзельскім раёне

Размова праходзіла ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва. Юрый Віктаравіч агучыў галоўныя тэзісы тэмы — Асноўныя палажэнні праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады. Як падкрэсліў прамоўца, шосты Усебеларускі народны сход завершыць папярэдні пяцігадовы перыяд развіцця краіны і стане пачаткам новага этапу ў жыцці дзяржавы і грамадства. Удзельнікі форуму павінны будуць разгледзець праект названай праграмы, ацаніць тыя механізмы, з дапамогай якіх прапаноўваецца забяспечыць эканамічны рост і захаваць мадэль сацыяльнай дзяржавы ў найскладанейшых знешніх умовах.

  • Падзеі апошніх месяцаў паказваюць, што ў грамадстве ёсць незадаволеныя. Але нельга не заўважаць і тое станоўчае, што маем па выніках пяцігодкі. Напрыклад, беларусы сталі жыць даўжэй. Сёння гэта 74,5 года. Відавочна, што палепшылася медыцынскае абслугоўванне. За апошнія гады ў краіне ўведзена ў эксплуатацыю 69 паліклінік і бальніц. А па ўзроўні развіцця медыцыны Беларусь займае 59 пазіцыю з 93 краін, — акцэнтаваў увагу прысутных Юрый Канавалаў. — Давер, дыялог, разуменне — гэта тое, на чым трымаюцца ўзаемаадносіны грамадзяніна з дзяржавай. Мы з вамі знаходзімся на мяжы гэтых узаемаадносін. Таму трэба самаразвівацца, працаваць над сабой, стрымліваць эмоцыі. Будзьце ўважлівымі падчас работы з плацельшчыкамі, не праяўляйце грубасці, выконвайце этыкет работніка падатковых органаў.

Юрый Канавалаў сустрэўся з калектывам упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Мядзельскім раёне

Закранаючы тэму развіцця сферы эканомікі і падатковай сістэмы як яе часткі,  выступоўца нагадаў, што тут таксама бачны станоўчы рух. Магчыма, ён не такі хуткі, але ён ёсць. Дзяржава разумее неабходнасць прыцягнення капіталу і стварэння спрыяльных умоў для развіцця бізнесу. Адміністрацыйная і кантрольная нагрузка на бізнес панізілася. Як вынік — у рэйтынгу “DoingBusiness 202” Беларусь заняла 49 пазіцыю сярод 190 эканомік свету. Для нашай невялікай краіны гэта вельмі значна.

Падагульняючы, Юрый Віктаравіч назваў галоўную мэту будучай пяцігодкі — забеспячэнне сацыяльтнай стабільнасці ў грамадстве і рост дабрабыту грамадзян за кошт якаснага росту эканомікі, нарошчвання сацыяльтнага капіталу, стварэння камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі.

Іна ЯРЧАК.

Фота аўтара.