Ярка свеціць ёлка ў Мядзеле: для ялінкі набылі новыя гірлянды (фота, відэа)

1196

ЗАПАЛІЛІСЯ агні на галоўнай ёлцы Мядзельшчыны, устаноўленай на плошчы Шаранговіча ў райцэнтры. Як расказаў намеснік дырэктара Мядзельскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі па добраўпарадкаванні і жылфондзе Аляксей ШАШОК, для ялінкі вышынёй пад 12 метраў набылі шэсць 10-метровых гірлянд. А саму плошчу расквеціла каляровымі агеньчыкамі новая 100-метровая гірлянда.

Ярка свеціць ёлка ў Мядзеле: для ялінкі набылі новыя гірлянды (фота, відэа)

Жыллёва-камунальная гаспадарка традыцыйна ўпрыгожвае ў райцэнтры яшчэ дзве ялінкі: на ўласнай тэрыторыі і ля нашай рэдакцыі. Па іх ехаць у лес з сякерай не даводзіцца: дрэвы растуць тут пастаянна.

Навагоднія ялінкі з’явіліся таксама ў Свіры, Крывічах і курортным пасёлку Нарач.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.