Як з прафілактыкай каранавіруса ў крамах Мядзельшчыны

763

А як там з прафілактыкай каранавіруса ў крамах? Адказ на гэта пытанне шукалі разам  з памочнікам урача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марыяй Будаш.

Як з прафілактыкай каранавіруса ў крамах Мядзельшчыны

Як з прафілактыкай каранавіруса ў крамах Мядзельшчыны Як з прафілактыкай каранавіруса ў крамах Мядзельшчыны

…Якія высновы? Прадаўца з сімптомамі вострага рэспіраторнага захворвання мы не сустрэлі. У крамах маскі і дэзынфекцыйныя сродкі ёсць — і для выкарыстання работнікамі, і ў продажы. Пакупнікі маюць магчымасць апрацаваць рукі і пазнаёміцца з інфармацыяй пра COVID-19. Так бы мовіць, матэрыяльная аснова прафілактыкі створана.

А вось самадысцыпліны часам не стае ўсім нам — і прадаўцам, і пакупнікам. Хоць агульнавядома, што хваробу лепш папярэдзіць, чым лячыць.

На ўсялякі выпадак нагадаю асноўныя меры прафілактыкі. Пазбягайце шматлюдных месцаў, а калі ўсё ж трэба іх наведаць — трымайце дыстанцыю паўтара метра. Калі і гэта немагчыма — карыстайцеся маскай. Дарэчы, яе трэба мяняць на новую праз кожныя дзве гадзіны. Ці нават раней, калі прамокла. Шматразовыя маскі мыйце ў гарачай (не менш за 60 градусаў) вадзе і прасуйце. Часцей мыйце рукі з мылам, а калі такіх умоў няма — апрацоўвайце дэзынфекцыйнымі сродкамі. Не дакранайцеся нямытымі рукамі да вачэй, носа і рота. Пры першых сімптомах хваробы заставайцеся дома і выклікайце ўрача.

І дай Бог вам здароўя!

Наталля ЛІСІЦКАЯ.
Фота аўтара.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 31.10