Якія «прамыя тэлефонныя лініі» і прыёмы грамадзян пройдуць у бліжэйшыя дні

456

12 снежня з 10 да 11 гадзін «прамую тэлефонную лінію» па нумары 8-017 218-95-01 правядзе першы намеснік начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні Уладзімір Мікалаевіч Папылін. Тэма — «Перамяшчэнне тавараў фізіч­нымі асобамі ў міжнародных паштовых адпраўленнях. Змяненне стаўкі мытнай пошліны з 1 сту­дзеня 2020 года».

13 СНЕЖНЯ з 10 да 12 гадзін ва ўпраўленні па рабоце з плацельшчыкамі па Мядзельскім раёне (г. Мядзел, пл. Шаранговіча, 2, каб. 11) прыём грамадзян правядзе начальнік інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Вілейскім раёне Міхаіл Леанідавіч МАЛЕВІЧ. Папярэдні запіс на прыём — па нумары 8-01771 54-9-34 (г. Вілейка).

13 СНЕЖНЯ з 14 да 16 гадзін у Княгінінскім сельвыканкаме выязны прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правядзе начальнік раённага аддзела Следчага ка­мітэта Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік юстыцыі Яўгеній Аляксандравіч СІНЯЎСКІ.

14 СНЕЖНЯ з 9 да 12 гадзін «прамую тэлефонную лінію» па нумары 8-017 500-41-60 правядзе першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Мікалаевіч МАКАР.

14 СНЕЖНЯ з 9 да 12 гадзін «прамую тэлефонную лінію» па нумары 55-6-65 правядзе кіраўнік спраў райвыканкама Руслан Вячаслававіч ЖУК.