Як паўплывала распаўсюджванне каранавіруса на жыццё ў Мядзельскім раёне? (апытанне)

1179

Гэта пытанне адрасавалі жыхарам Мядзельшчыны.

Як паўплывала распаўсюджванне каранавіруса на жыццё ў Мядзельскім раёне? (апытанне)

Аляксандр ВАРАНОВІЧ, кіраўнік спраў Нарацкага сельскага выканаўчага камітэта:

— Сітуацыя з каранавірусам, вядома, адбілася на жыцці насельніцтва сельсавета. Ва ўстановах, магазінах выконваюцца ўсе рэкамендацыі санітарна-эпідэміялагічнай службы. Прадаўцы, работнікі паштовага аддзялення, аддзялення Беларусбанка працуюць у масках і пальчатках. Наведвальнікі не тоўпяцца, як раней, каля кас, а знаходзяцца на дыстанцыі адзін ад аднаго. Яны таксама стараюцца хадзіць у масках.
Заўважыў, што паменела людзей у «Еўраопце», іншых крамах. Санаторый «Белая Русь» зараз на каранціне. Менш стала адпачываючых у іншых здраўніцах. У шматкватэрных дамах у к. п. Нарач жыллёва-камунальная служба апрацоўвае дэзынфекцыйнымі сродкамі пад’езды, а таксама цэнтральныя вуліцы пасёлка.
У памяшканне сельскага выканаўчага камітэта зараз далей першага паверха не патрапіш. Наведвальнікаў сустракае дзяжурны (у масцы, пальчатках), выклікае на ніз спецыялістаў, у межах кампетэнцыі якіх узнятае пытанне. Масавыя мерапрыемствы не праводзяцца. Раім грамадзянам пазбягаць непатрэбных кантактаў. Таму многія праблемы стараемся вырашаць і па тэлефоне.

Як паўплывала распаўсюджванне каранавіруса на жыццё ў Мядзельскім раёне? (апытанне)

Надежда ОНУФРИЕВА, директор НДЦ «Зубренок»:

— То, что случилось, уже случилось. Случился коронавирус. Реакция людей на подобные экстремальные ситуации всегда делилась на адекватную и неадекватную. Первые сохраняют самообладание и четко действуют в соответствии с ситуацией. В первую очередь это наши медики, вирусологи, эпидемиологи, инфекционисты и другие. Только профессионализм, самодисциплина и самоответственность помогут в решении сложнейшей задачи.

Мы работаем с детьми, понимаем всю меру своей ответственности. В первую очередь продумали до мельчайших подробностей, как в этой ситуации надо работать, создали большой запас средств защиты не только для отдыхающих детей, но и для сотрудников учреждения. Работаем на упреждение, четко придерживаемся рекомендаций центра гигиены и эпидемиологии. Эта работа строится не на пустом месте, а на основе создаваемой годами практики. Это и отработанные алгоритмы действий, и укомплектованность учреждения профессиональными медицинскими кадрами, лекарствами, дезинфицирующими средствами. Большую роль играет дисциплина в коллективе, понимание каждым своей роли в любом деле. Конечно, никто ни от чего не застрахован.

Пользуясь случаем, хочу поблагодарить воспитателей, врачей и медицинских сестер за их профессионализм, чуткость и внимательность к детям; работников медицинской части, столовой, спальных корпусов, прачечной, гаража, которые ежедневно проводят санобработку; отдел снабжения за оперативную поставку всего необходимого; в целом весь коллектив учреждения за доверие к администрации, которое выражается в поддержке наших действий.

Слаженной работе всегда мешает неадекватное реагирование, механизмом развития которого служат слухи и домыслы. Особенно «активные» их распространители внушают своему окружению, что всё вокруг делается не так и именно они знают, как делать правильно. Не все обладают достаточной силой противостоять такому внушению. В сложившейся ситуации наиболее ответственными должны быть средства массовой информации. Подаваемая информация должна быть тщательно проверена и обоснованна, не нужно доводить людей до паники. Академик Владимир Михайлович Бехтерев считал, что «паника — это психологическая эпидемия кратковременного свойства».

Победили в Китае этот недуг — и мы победим. А потом будем анализировать и проводить работу над ошибками. А сейчас время, когда всем нам необходимо проявить социальную ответственность и сплоченность.

Інэса АПАНОВІЧ, дырэктар магазіна “Еўраопт” у горадзе Мядзеле:

У гандлёвай зале— звычайная абстаноўка. Работнікі крамы працуюць у штатным рэжыме, кожны з іх забяспечаны сродкамі індывідуальнай аховы. Што тычыцца пакупнікоў, па назіраннях, прыкладна кожны трэці пры наведванні крамы карыстаецца маскай.

Як паўплывала распаўсюджванне каранавіруса на жыццё ў Мядзельскім раёне? (апытанне)

Стаўпатварэння ў гандлёвай зале няма, людзі часцей карыстаюцца вазкамі  (нават калі пакупкі лёгка змясціліся б у кошыку), чым спрыяюць выкананню рэкамендаванай дыстанцыі. Мы, са свайго боку, таксама паклапаціліся пра гэта — нанеслі арыенціровачныя лініі бяспечнай адлегласці каля кожнай касы. Хваля ажыятажу на некаторыя групы тавару ўжо схлынула. Крама забяспечана неабходным асартыментам. На паліцах (і запэўніваю, на складах таксама) хапае і грэчкі, і цукру, і туалетнай паперы. Лімоны ў продажы таксама ёсць, і, дарэчы, па звычайнай цане — 7 рублёў 99 капеек за кілаграм. Людзі і самі бачаць, што ніякага дэфіцыту няма і як пакупнікі паводзяць сябе адэкватна.

Як паўплывала распаўсюджванне каранавіруса на жыццё ў Мядзельскім раёне? (апытанне)

Мікалай ЛАШУК, начальнік вытворчага ўчастка г. Мядзел філіяла “Аўтапарк №4  г. Маладзечна” ААТ “Мінаблаўтатранс”:

Выконваем усе патрабаванні санэпідэмслужбы. Пасля рэйса вадзіцелі мыюць і апрацоўваюць дэзынфекцыйнымі сродкамі аўтобусы. Дэзынфекцыю праводзім таксама на нашых вакзалах у Мядзеле і курортным пасёлку Нарач: апрацоўваюцца дзвярныя ручкі, парэнчы і гэтак далей — усё, да чаго датыкаецца рука чалавека. Хачу адзначыць, што пасажыраў у нас паменела: людзі па магчымасці пазбягаюць карыстацца грамадскім транспартам, гарадскім аўтобусам увогуле ездзяць адзінкі. Таму колькасць рэйсаў часова скарацілася.

Фота БЕЛТА