Як на Мядзельшчыне ішлі пошукі вяскоўца, які пайшоў у лес і заблудзіў (падрабязнасці і фота)

1283

22 чэрвеня ў 8 гадзін 51 хвіліну ў цэнтр аператыўнага кіравання Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб тым, што неабходна дапамога ў пошуку чалавека, які згубіўся паблізу вёскі Коркі Свірскага сельсавета.

Пенсіянер, 1938 года нараджэння, каля 12 гадзін 21 чэрвеня сышоў з дому ў лес. Мабільнага тэлефона з сабой не было.

— Да месца здарэння выехаў аўтамабіль пошукава-выратавальных работ пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, аўтацыстэрна пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 15 г. п. Свір, супрацоўнікі Мядзельскага раённага аддзела ўнутраных спраў. У першы дзень правяралі магчымыя маршруты перамяшчэння, у тым ліку, участкі лесу, аднак пошукі не ўвянчаліся поспехам, — паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян. — У 8 гадзін раніцы 23 чэрвеня пошукі аднавілі. Для правядзення пошукава-выратавальных работ прыцягнуліся сілы і сродкі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада абласнога ўпраўлення МНС, раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў. Да пошукаў падключыліся і неабыякавыя людзі.

Як на Мядзельшчыне ішлі пошукі вяскоўца, які пайшоў у лес і заблудзіў (падрабязнасці і фота)

Як на Мядзельшчыне ішлі пошукі вяскоўца, які пайшоў у лес і заблудзіў (падрабязнасці і фота)

У пошукавай аперацыі ўдзельнічала каля 40 чалавек. Пошукі вяліся не толькі на зямлі, а і з паветра пры дапамозе квадракоптэра.

— Адзін з мясцовых жыхароў расказаў, што напярэдадні каля 10 гадзін раніцы на палявой дарозе паблізу вёскі Хоневічы ён сустрэў пенсіянера. Гэта інфармацыя дазволіла істотна звузіць сектар для далейшага пошуку, — распавёў начальнік дзяжурнай змены цэнтра аператыўнага кіравання РАСП Яўген Высоцкі. — Пешымі групамі па 4 чалавекі і кіналагічнай службай прачэсвалі гэты ўчастак у пошуках мужчыны, а на двух квадрацыклах аб’язджалі лясныя дарогі. Неўзабаве знайшлі сляды заходу ў поле, а пазней — і самога пенсіянера.

У 11 гадзін 20 хвілін у полі паблізу вёскі Хоневічы Занарацкага сельсавета мужчыну знайшлі выратавальнікі. Яго на квадрацыкле даставілі ў штаб пошукава-выратавальных работ, адкуль перадалі медыкам для далейшай шпіталізацыі.

Як на Мядзельшчыне ішлі пошукі вяскоўца, які пайшоў у лес і заблудзіў (падрабязнасці і фота)

Фота: МНС

Чытайце таксама: Знайшлі 81-гадовага вяскоўца, які пайшоў у лес і заблудзіў на Свіршчыне