Як будзе праходзіць летняе аздараўленне дзяцей у раёне

511

ГЭТЫМІ чэрвеньскімі днямі завяршае сваю дзейнасць рабочая група па прыёмцы лагераў па аздараўленні дзяцей нашага азёрнага краю ў летні перыяд, створаная адпаведным рашэннем райвыканкама. З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі вызначаны наступныя тэр­міны іх функцыянавання: з дзённым знаходжаннем — з 8 чэрвеня, з кругласутачным — з 1 ліпеня 2020 года. Што датычыцца палатачных лагераў, то іх сёлета не будзе.

Такім чынам, у пачатку наступнага тыдня на базе ўстаноў адукацыі і спорту гасцінна адчыніць свае дзверы дзясятак аздараўленчых цэнтраў, у якія запісаліся 146 вучняў. У прыватнасці, гэта Крывіцкі, Сваткаўскі, Старагабскі, Свірскі, Старлыгскі, Сырмежскі вучэбна-педага­гічныя комплексы, Будслаўская і Нарацкія №1 і №2 сярэднія школы, спецыялізаваная дзіцячая юнацкая школа алімпійскага рэзерву раёна.

Н. МІНЧУК, вядучы спецыяліст прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за 3.06

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц