Вызначылі пераможцаў раённага этапу конкурсу відэаролікаў “Я не куру і вам не раю”

632

ПА выніках інтэрнэт-галасавання вызначаны пераможцы раённага этапу конкурсу відэаролікаў на тэму “Я не куру і вам не раю”. Дыпломы і падарункі атрымалі вучні чатырох устаноў адукацыі: Крывіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, Мядзельскай №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, Нарацкай №2 і Княгінінскай сярэдніх школ.

Уручылі ўзнагароды начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Васіль Кузьмянок і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Ефімава.

На абласным жа ўзроўні вызначыўся ў конкурсе НДЦ “Зубраня”: яго відэаролік увайшоў у пяцёрку найлепшых на Міншчыне. Пра гэта паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.