АДБЫЛАСЯ прэм’ера мультсерыяла «Каманда 99», які навучае дзяцей і іх бацькоў правільнаму раздзельнаму збору адходаў, якія з’яўляюцца важнай другаснай сыравінай. Мультфільм проста і займальна распавядае пра тое, як важна берагчы рэсурсы Землі, клапаціцца пра прыроду і як у гэтым дапамагае раздзельны збор і перапрацоўка адходаў.

Героі — упадабаныя многімі яноты, якія сартуюць паперу, пластык і шкло. У «Камандзе 99» — жоўты янот Лімон, зялёны — Ківі і дзяўчынка-янот Ажына. Кожны іх працоўны дзень — заданне міжпланетнага маштабу. Адважныя яноты адпраўляюцца на сустрэчу з небяспечнымі монстрамі, якія ўтварыліся ў выніку няправільнага сартавання і ўтылізацыі адыходаў. Героі экалагічнага дэтэктыва ратуюць жыхароў планеты і дзеляцца сваімі ведамі з гледачамі.

Глядзіце першую серыю мультфільма «Папяровы перапалох», дзе яноты ратуюць ад катастрофы Зялёную планету і паказваюць, як правільна абыходзіцца з папяровымі адходамі:

 

Адбылася прэм’ера навучальнага мультсерыяла "Каманда 99" па раздзельным зборы адходаў (відэа)