Выратавальнікі нагадалі пра тое, што дзяцей нельга пакідаць без нагляду

365

У РАМКАХ акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пабывалі ў многіх населеных пунктах раёна, каб нагадаць аб тым, што дзяцей нельга пакідаць без нагляду і аб тым, што пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі неабходна тэлефанаваць па нумарах 101 ці 112.

А рабілі гэта выратавальнікі пры дапамозе сігнальнай гучнагаварыльнай устаноўкі на спецыяльнай тэхніцы МНС.