У Дзень Канстытуцыі ў Мядзеле васьмікласніку ўрачыста ўручылі пашпарт

504

У Мядзельскай сярэдняй школе №1 імя Уладзіміра Дубоўкі 15 сакавіка з нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адбыўся адкрыты дыялог «Ганаруся сваёй краінай». У часе яго вучням расказалі пра Канстытуцыю нашай краіны, пазнаёмілі з яе асноўнымі палажэннямі.

У рамках Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!» адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпарту. Намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева ўручыла галоўны дакумент і кнігу «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» васьмікласніку Яўгену Тамбальскаму.

У Дзень Канстытуцыі ў Мядзеле васьмікласніку ўрачыста ўручылі пашпарт У Дзень Канстытуцыі ў Мядзеле васьмікласніку ўрачыста ўручылі пашпарт

Павіншавала вучняў са святам дырэктар школы Ала Балюк.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"