Узнагародзілі педагогаў Мядзельшчыны

742

ЗА працоўныя дасягненні і ў сувязі з прафесійным святам узнагароджаны шэраг педагогаў. Падзякі старшыні райвыканкама аб’яўлены настаўнікам Нарацкай СШ №2 Валянціну Радзевічу, Ганне Місуне, Ірыне Жук і Леаніду Краўчонку, а таксама настаўніку гімназіі-інтэрната Раісе Балюк. Граматай Міністэрства адукацыі ўзнагароджана Людміла Шчалкунова з гімназіі-інтэрната. Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама атрымала Святлана Варановіч (выкладае біялогію ў ВПК яслі-сад-СШ і СШ №1 райцэнтра).

Падзякі начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама аб’­яўлены дырэктару цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання Андрэю Міхалю, намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Старагабскага ВПК д/с-СШ Івану Босаму, намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Мядзельскай СШ №1 імя Ула­дзіміра Дубоўкі Алене Паршуце і настаў­ніцы выяўленчага мастацтва гэтай жа школы Марыне Новак.

10 педагагічных работнікаў узнагароджаны Ганаровымі граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.