З уручэння ўзнагарод распачалася ў панядзелак нарада ў намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Іны Барыевай. У сувязі са святкаваннем у пачатку студзеня Дня работнікаў сацыяльнай абароны ўзнагароды атрымалі тры супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Грамату камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Іна Барыева ўручыла галоўнаму спецыялісту аддзела пенсіённага забеспячэння ўпраўлення Аксане Гурыновіч. Падзяк старшыні раённага выканаўчага камітэта ўдастоены галоўны спецыяліст сектара занятасці насельніцтва ўпраўлення Наталля Шастаковіч і загадчык сектара матэрыяльна-бытавога забеспячэння і гендарных праблем упраўлення Наталля Лепухава. Іна Іванаўна павіншавала ўзнагароджаных, адзначыла іх добрасумленную працу па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сацыяльна-працоўнай сферы, пажадала і надалей адказна, з душой ставіцца да ўскладзеных абавязкаў, заставацца актыўнымі і ініцыятыўнымі.

Наш кар.
Фота Іны Ярчак.