Уручаюць падарункі ў рамках акцыі “Ёлка жаданняў»

337

У рамках акцыі “Ёлка жаданняў” навагодняе прадстаўленне для вучняў 2-4 класаў Мядзельскага ВПК я/с-СШ наведала з сувенірамі старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Валянціна Стрэж.

У гэты ж дзень яна пабывала з падарункамі і ў ад­дзяленні забеспячэння дзённага знахо­джання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Мядзельскага ТЦСАН.