У Занарачы на месцы, дзе праходзяць падрыхтоўчыя работы да будаўніцтва новага будынка школы, удзень 20 мая знайшлі снарад.

Пакуль чакалі прыезду сапёраў, тэрыторыю ачапілі супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў. Размініраваннем займалася сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5448.

У Занарачы знайшлі снарад часоў Першай сусветнай вайны. І абясшкодзілі

Падчас абследавання тэрыторыі мінашукальнікам знайшлі яшчэ і ўзрывальнік ад снарада.

152-міліметровы снарад часоў Першай сусветнай вайны і ўзрывальнік вывезлі на падрыўную пляцоўку і знішчылі.

Больш падрабязна чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары»

Фота Сцяпана Міхайлава.