У вёсцы Унукі згарэла салома

440

У НЯДЗЕЛЮ раніцай на ўскраіне вёскі Унукі згарэла 10 тон саломы. Сцірта належала мясцоваму жыхару. Салому мужчына (паводле яго слоў) набыў у сельгаспрадпрыемстве.

Выратавальнікі ліквідавалі пажар. Прычына загарання высвятляецца. Асноўныя версіі — неасцярожнае абыходжанне з агнём або падпал. Пра гэта расказаў старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Балаш.