У Мядзеле пройдзе «Абласны дзень падпісчыка»

268

16 верасня ў аддзяленні паштовай сувязі Мядзел з 11 да 17 гадзін пройдзе акцыя «Абласны дзень падпісчыка». Адначасова адбудзецца дабрачынная акцыя «Падары часопіс дзіцяці». Жадаючыя змогуць аформіць падпіску для цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі раёна.

Пра гэта паведаміла начальнік Мядзельскага ўчастка паштовай сувязі Вілейскага РВПС Алена Жыхар. Для афармлення падпіскі на перыядычныя выданні на IV квартал бягучага года запрашаюцца жыхары і госці райцэнтра.

Фото иллюстративное, из открытых интернет-источников