ДНЯМІ ў раённым выканаўчым камітэце прайшла рабочая сустрэча па міжнародным праекце “Распрацоўка новай сучаснай мадэлі па доглядзе пажылых лю­дзей у сельскіх рэгіёнах Беларусі”.

У ёй прынялі ўдзел начальнік цэнтра даследаванняў у галіне сацыяльнай абароны навукова-даследчага інстытута Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нашай краіны, кандыдыт філасофскіх навук Наталія Мількота, выканаўчы дырэктар Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў Алёна Станіслаўчык, выканаўчы дырэктар Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “ЭкаБудаўнік” Юрый Супрыновіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Габрусенак, шэраг іншых зацікаўленых асоб. У прыватнасці, прадстаўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтральнай раённай бальніцы, участка паштовай сувязі, грамадскіх аб’яднанняў.

Неабходнасць мерапрыемства абумоўлівалася тым, што месцам рэалізацыі вышэйадзначанай задумы вызначаны Мядзельскі і Лепельскі раёны. Праект атрымаў фінансавую падтрымку Федэратыўнай Рэспублікі Германія і прайшоў узгадненне ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі. У нас да яго ажыццяўлення прыступіла аб’яднанне “ЭкаБудаўнік” у партнёрстве з раённым выканаўчым камітэтам, Беларускай асацыяцыяй сацыяльных работнікаў і НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны краіны.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 21.10